среда, 8 апреля 2020 г.

Беларуская мова і літаратура
 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________А.У. Кадлубай

«18» чэрвеня 2021 г.

 

 

ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

«Аб арганізацыі ў 2021/2022 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі»

 

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе абумоўлены:

актуальнасцю сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, у тым ліку па фарміраванні ў вучняў духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці на вучэбных, факультатыўных занятках і ў пазавучэбны час;

завяршэннем пераходу на абноўлены змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў XI (XII) класе;

неабходнасцю сацыяльна-педагагічнага і псіхалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу, які стварае ўмовы для паспяховага навучання і развіцця асобы, яе самарэалізацыі ва ўсіх відах дзейнасці, а таксама адаптацыі ў соцыуме на ўсіх узроставых этапах, псіхалагічнай дапамогі ў выбары жыццёвага шляху і прафесійнай кар'еры;

неабходнасцю выканання рэкамендацый па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 ва ўстановах адукацыі.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў базавай школе, яслях-садзе – базавай школе, сярэдняй школе, школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, яслях-садзе – сярэдняй школе, дзіцячым садзе – сярэдняй школе, гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, ліцэі, кадэцкім вучылішчы, санаторнай школе-інтэрнаце, сярэдняй школе – вучылішчы алімпійскага рэзерву неабходна ўлічваць пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2020 № 83 «Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі» і пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 № 71 «Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2020 г. № 83».

Рэкамендацыі па арганізацыі вывучэння на павышаным узроўні вучэбных прадметаў у VIII і IX класах размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы.

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай захавання здароўя вучняў, падтрымання іх працаздольнасці і неабходнай рухальнай актыўнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, навучальнага года арганізуецца ў адпаведнасці са Спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2019 № 525; Санітарнымі нормамі і правіламі «Патрабаванняў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206 (рэд. ад 03.05.2018).

Фарміраванне вопыту дзейнасці вучняў на аснове набываных ведаў для вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач у розных сферах дзейнасці чалавека, прафесійнага самавызначэння, зносін і сацыяльных адносін з'яўляецца актуальным аспектам адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

Вынікі ўдзелу 15-гадовых вучняў Рэспублікі Беларусь у міжнародным параўнальным даследаванні PISA-2018 па трох напрамках (чытацкая, матэматычная і прыродазнаўчанавуковая адукаванасць) паказваюць, у прыватнасці, на тое, што:

вопыт іх працы з тэкстамі ў найбольшай ступені звязаны з мастацкай літаратурай і ў значна меншай ступені – з несуцэльнымі тэкстамі (тэкстамі, якія змяшчаюць дыяграмы, карты, табліцы або графікі), а таксама з тэкстамі са спасылкамі на інтэрнэт-старонкі (пры гэтым менавіта досвед працы з несуцэльнымі тэкстамі дазволіў школьнікам атрымаць найбольш высокія вынікі);

аналіз дадзеных, якія неабходна атрымаць з табліц і дыяграм, рашэнне задач, умова якіх дапоўнена ілюстрацыяй, выклікалі цяжкасці пры выкананні заданняў з матэматычным зместам;

камбінаваныя заданні, якія ўключаюць сімуляцыю, выбар, аналіз графіка, устанаўленне паслядоўнасці і адпаведнасці, а таксама тэкст у розных камбінацыях, выклікалі найбольшыя цяжкасці пры выкананні заданняў з прыродазнаўчанавуковым зместам.

Падрыхтаваны шматкампанентны аналіз афіцыйных вынікаў даследавання PISA ў Рэспубліцы Беларусь, праведзенага ў 2018 годзе, і рэкамендацыі па павышэнні якасці адукацыі для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Педагогам / Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў.

Фарміраванню метапрадметных уменняў і навыкаў, рэалізацыі міжпрадметных сувязей, выхаваўчага патэнцыялу зместу вучэбных заняткаў будзе спрыяць выкарыстанне ў адукацыйным працэсе серыі дапаможнікаў «Кампетэнтнасны падыход». Гэтая серыя выдадзена для IIX і
XXI класаў па ўсіх вучэбных прадметах. Дыдактычныя матэрыялы носяць практыка-арыентаваны характар, прызначаны для фарміравання адукацыйных кампетэнцый і накіраваны на засваенне вучнямі вучэбнага матэрыялу пры ажыццяўленні розных відаў дзейнасці: пазнавальнай, камунікатыўнай, пошукавай, творчай і інш. Гэта адпавядае сучасным адукацыйным тэндэнцыям і, у прыватнасці, падыходам, якія рэалізуюцца ў заданнях міжнароднага даследавання якасці адукацыі PISA. Настаўнік з улікам асаблівасцей пэўнага класа і пастаўленых адукацыйных задач вызначае спосабы выкарыстання названых матэрыялаў. Дыягнастычныя матэрыялы могуць выкарыстоўвацца для праверкі і ацэнкі адукацыйных вынікаў пры ажыццяўленні паўрочнага або тэматычнага кантролю ў працэсе франтальнай, індывідуальнай або групавой працы. Выкарыстанне названых матэрыялаў дазволіць метадычна пісьменна арганізаваць працу па дасягненні адукацыйных вынікаў, прадугледжаных вучэбнай праграмай, у кантэксце кампетэнтнаснага падыходу.

Звяртаем увагу, што матэрыялы серыі «Кампетэнтнасны падыход» адлюстроўваюць асаблівасці заданняў па ацэнцы чытацкай, матэматычнай і прыродазнаўчанавуковай адукаванасці, прадстаўленых у міжнародным даследаванні якасці адукацыі PISA. Гэта дазваляе выкарыстоўваць іх у адукацыйным працэсе як аналаг заданняў даследавання PISA для азнаямлення вучняў з фармулёўкамі пытанняў, асаблівасцямі інтэрпрэтацыі матэрыялу, які вывучаецца, патрабаваннямі да вынікаў выканання заданняў.

Да новага навучальнага года:

вызначана працягласць чвэрцяў і канікул у 2021/2022 навучальным годзе (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.03.2021
 02-01-18/1883/дс «Аб завяршэнні 2020/2021 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі»);

пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 № 71 унесены змяненні ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2020 № 83 «Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі»;

распрацаваны рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах для XI класа.

НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Адукацыйныя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.12.2018 № 125;

Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 (рэд. ад 26.12.2020) (далей – Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі);

Правілы правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38 (рэд. ад 26.05.2020) (далей – Правілы правядзення атэстацыі);

Інструкцыя аб парадку запаўнення дакументаў аб адукацыі, дадаткаў да іх, дакументаў аб навучанні, уліку і выдачы дакументаў аб навучанні, уліку і выдачы дакументаў аб адукацыі, дадаткаў да іх, залатога, сярэбранага медалёў, дакументаў аб навучанні, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2011 № 194 (рэд. ад 08.06.2017);

Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах, зацверджаныя загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009 № 674 (рэд. ад 29.09.2010);

Палажэнне аб бесперапынным прафесійным навучанні па прафесіях рабочых, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2011 № 954 (рэд. ад 30.12.2019);

Спецыфічныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2019 № 525 (далей – Спецыфічныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні);

Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206 (рэд. ад 03.05.2018) (далей – Санітарныя нормы і правілы);

Правілы бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах (дысцыплінах) «Хімія» і «Фізіка» ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2008 № 26;

Пералік мэблі, інвентару і сродкаў навучання, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстановамі адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2014 № 75 (у рэд. ад 16.10.2018);

Пералік дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, структурных падраздзяленняў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі і па справах моладзі, дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, з указаннем тэрмінаў захоўвання, устаноўлены ў дадатку да пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2012 № 52 (рэд. ад 24.05.2021);

Пералік дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2017 № 164;

Інструкцыя аб парадку вызначэння аплачаных гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы і дадатковага кантролю вучэбнай дзейнасці вучняў ва ўстановах адукацыі, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2004 № 70 (рэд. ад 22.07.2013);

Канцэпцыя развіцця прафесійнай арыентацыі моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаная пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2014 № 15/27/23.

НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі

Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2020 № 83 «Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі»; ад 20.04.2021 № 71 «Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2020 г. № 83» размешчаны на:

сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-obshchego-srednego-doshkolnogo-i-spetsialnogo-obrazovaniya/srenee-obr/tipovye-uchebnye-plany/index.php);

нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Тыпавыя вучэбныя планы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі).

Вучэбныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах для кожнага класа размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы.

Звяртаем увагу, што колькасць вучэбных гадзін, адведзеная ў вучэбнай праграме па вучэбным прадмеце на вывучэнне зместу адпаведнай тэмы, з'яўляецца прыкладнай і залежыць ад выбару настаўнікам педагагічна абгрунтаваных метадаў навучання і выхавання. Настаўнік мае права пераразмеркаваць колькасць гадзін на вывучэнне тэм у межах агульнай колькасці гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ў канкрэтным класе.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў выкладзены ў дадатках 1–22 да гэтага пісьма.

Вучэбныя выданні

У 2021/2022 навучальным годзе для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і (або) рускай мовамі навучання і выхавання рэкамендаваны падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, пералік якіх змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Пералiкі вучэбных выданняў), а таксама апублікаваны ў бюлетэні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Зборнік нарматыўных дакументаў» (2021 г., № 8).

Вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў

Для правядзення факультатыўных заняткаў прапануецца выкарыстоўваць вучэбныя праграмы, зацверджаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Звяртаем увагу, што ў адукацыйным працэсе могуць выкарыстоўвацца вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, у тым ліку якія раскрываюць гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя асаблівасці рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, кампаненты асобных ВМК для факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы.

Электронныя сродкі навучання

Звяртаем увагу, што функцыянуе адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (АІАР) Рэспублікі Беларусь (https://eior.by), прызначэнне якога – навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, падтрымка вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, а таксама вучняў, якія па ўважлівых прычынах часова не могуць наведваць установу адукацыі.

АІАР уяўляе сабой бібліятэку вучэбных матэрыялаў па вучэбных прадметах: відэафрагменты з тлумачэннем вучэбнага матэрыялу, тэставыя заданні, якія могуць выкарыстоўвацца вучнямі для самаправеркі засваення вучэбнага матэрыялу, дадатковыя матэрыялы.

На нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by) у раздзеле «Электроннае навучанне» (https://e-vedy.adu.by) размешчаны электронныя адукацыйныя рэсурсы для сістэмы агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Дадзены рэсурс даступны для ўсіх ахвотных на бязвыплатнай аснове пасля працэдуры рэгістрацыі.

Раздзел партала «Профільнае навучанне» (http://profil.adu.by) змяшчае вучэбна-метадычныя матэрыялы для вывучэння вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў X–XI класах.

У раздзеле партала «Электронная бібліятэка» размешчаны:

электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дапушчаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ў 2021/2022 навучальным годзе (http://e-padruchnik.adu.by);

электронныя дадаткі да вучэбных дапаможнікаў па замежных мовах (https://lingvo.adu.by); па інфарматыцы (http://informatika6.adu.by; http://informatika7.adu.by; http://informatika8.adu.by);

электронны адукацыйны рэсурс «Біялогія. 8 клас» (http://biologia8.adu.by);

электронны сродак навучання «Палітычная карта свету» (http://maps.adu.by);

інтэрактыўныя дыдактычныя матэрыялы па вучэбных прадметах «Геаграфія», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі».

У раздзеле партала «Дыстанцыйны ўсенавуч» (http://e-asveta.adu.by) размешчаны:

рэкамендацыі па выкарыстанні інтэрнэт-рэсурсаў для арганізацыі індывідуальнага навучання з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

праекты-пераможцы конкурсу «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» за 2011–2019 гг.